Адкуль Я?
23.80 Руб
2022
Пра кнігу: Часопіс «Дуду» разлічаны на дзяцей да 7 гадоў, але чытаць яго могуць дзеці ад 1 да 101 года.
Казкі, вершы і нават музыка ды песні (іх можна прайграць па QR-кодах), інтэрактыўныя гульні, коміксы, конкурсы, дзівосы, сюрпрызы — усё гэта можна знайсці ў нумарах часопіса. А таксама заданні на развіццё логікі, увагі і памяці, дробнай маторыкі, для папаўнення слоўнікавага запасу і падрыхтоўкі да школы. Яшчэ мы дапамагаем дзецям вучыцца чытаць, пісаць і лічыцью
На старонках гэтага нумара распавядаецца ўсё пра вірусы і мікробы.
Аўтары нумару: Андрэй Хадановіч, Таццяна Гардзеенка, Андрэй Скурко, Алесь Кудрыцкі. Мастачка: Ганна Раманоўская.